Лукашэнка расказаў пра дакумент, які яны пісалі з Пуціным на кухні
Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы". З ім размаўляў яго галоўны рэдактар Аляксей Венедыктаў. Шмат пытанняў было на тэму інтэграцыі Беларусі і Расіі.
"Усе саюзы постсавецкія, усялякія інтэграцыйныя праекты — гэта Расія, яна была ў гэтым зацікаўлена, — гаварыў Лукашэнка. — Ельцын абрадаваўся і пастаянна мяне падтрымліваў у гэтым плане... Пасля ЕўрАзЭС Пуцін прапанаваў на... кухні. У яго на кухні дома. Ён пісаў... Яшчэ малады Пуцін-прэзідэнт. Я, Пуцін і [прэзідэнт Украіны Леанід]Кучма, пасля [прэзідэнт Казахстана Нурсултан] Назарбаеў падключыўся.. Мы гэта пісалі".
Згаданая Лукашэнкам ЕўрАзЭС — гэта Еўразійская эканамічная супольнасць, міжнародная эканамічная арганізацыя з шэрагу краін СНД, якая існавала ў 2001-2014 гадах. Ад пачатку ў яго ўваходзілі Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан. ЕўрАзЭС скасавалі ў 2014-м пасля стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.