Лукашэнка патрабуе пазбавіцца ад збыткоўнасці ў будаўніцтве
Падчас наведвання прадпрыемства "Белгіпс" Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў пазбавіцца ад залішніх нормаў у будаўніцтве.
Ён нагадаў, што яшчэ 10-12 гадоў таму даручаў перагледзець нарматыўна-прававую базу ў будаўніцтве, каб адмовіцца ад залішняга нармавання і перайсці да еўрапейскіх стандартаў. "У нас замест лёгкіх канструкцый — бэлькі, жалезабетон. Пустатой займаліся, трацілі велізарныя грошы", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Напрыклад, больш эканомныя падыходы выкарыстоўваліся пры будаўніцтве спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.