Лукашэнка паведаміў, чаму не хоча прадаваць МАЗ і БелАЗ
Карэспандэнт ИТАР-ТАСС запытаўся пра зліццё МАЗ і КамАЗ.
Лукашэнка абвінаваціў расіян, што яны не хочуць ўкладаць грошы, не прыносяць новыя тэхналогіі, не адкрываюць новыя рынкі. "Дык навошта тады? Мы і так можам падзяліць рынак", — заявіў кіраўнік Беларусі.
"А БелАЗ мы нікому не аддаем! Гэта 30% сусветнага рынку такіх аўтамабіляў", — паведаміў Лукашэнка.