Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з перамогай на выбарах ва Украіне
22 красавіка Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка.
"Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам", — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.
Беларускі кіраўнік выказаў спадзяванне, што дзейнасць Зяленскага на пасадзе прэзідэнта паспрыяе росквіту Украіны, усталяванню міру і грамадзянскай згоды.
Дарэчы, Пятра Парашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у 2014 годзе беларускі кіраўнік павіншаваў толькі праз тры дні пасля галасавання.