Лукашэнка пазбавіў Валерыя Цапкалу ордэна Пашаны

Валеры Цапкала /@valerytsepkalo
Валеры Цапкала /@valerytsepkalo

Аляксандр Лукашэнка пазбавіў Валерыя Цапкалу ордэна Пашаны. Указ быў падпісаны 19 ліпеня і сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце гаворыцца, што Цапкала пазбаўляецца ордэна ў сувязі з прысудам па крымінальнай справе. Нагадаем, экс-кіраўніка ПВТ судзілі завочна і прысудзілі яму 17 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавачвалі па цэлым шэрагу артыкулаў КК ад "атрымання хабару ў асабліва буйным памеры" да "абразы Лукашэнкі" і "дыскрэдытацыі РБ".

Адзначым, што ўказ Лукашэнкі апублікаваны на беларускай мове. "У сувязі з асуджэннем за здзяйсненне цяжкіх іасабліва цяжкага наумысных злачынстваў пазбавіць Цапкалу Валерыя Вільямавіча ордэна Пашаны", гаворыцца ў дакуменце.

Цапкала быў узнагароджаны ордэнам Пашаны ў чэрвені 2014 года "за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё інфармацыйных тэхналогій". Цапкала былы дыпламат і экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій, але ў 2020-м спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах. У гонцы паўдзельнічаць не змог яго не зарэгістравалі, бо Цэнтрвыбаркам забракаваў вялікую колькасць сабраных за яго подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі