Лукашэнка — пра адключэнне інтэрнэту ў дзень "выбараў"

Аляксандр Лукашэнка на МАЗе

Аляксандр Лукашэнка на МАЗе / president.gov.by

21 студзеня падчас наведвання МАЗа Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў магчымае адключэнне інтэрнэту ў дзень "выбараў" — 26 студзеня. На мінулым тыдні з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя пра такія планы.

"Забараніць — гэта проста: забараніў — сяджу, радуюся, — гаварыў Лукашэнка. — Забароны заўсёды не на карысць. Трэба перамагаць...". Але пры неабходнасці ён гатовы "прыняць усе неабходныя меры, калі гэта будзе датычыцца бяспекі і захавання краіны". "Але цяпер гэта не трэба, няма такой неабходнасці", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Глядзіце, без майго дазволу гэтага не рабіце", — нібыта Лукашэнка сказаў нейкім "адказным асобам" і членам ураду наконт "закрыцця інтэрнэту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі