Лукашэнка — пра адносіны з Расіяй: Партнёры дык партнёры. Ніколькі не пярэчу
Аляксандр Лукашэнка згодны лічыць рускіх партнёрамі. Пра гэта ён заявіў 24 студзеня на сустрэчы з губернатарам Навасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым.
Беларускі кіраўнік падчас сустрэчы заявіў, што ідуць размовы аб прагматычнай пазіцыі Расіі, а замест братэрства і дружбы кажуць пра партнёрскія адносіны. "Партнёры так партнёры. Ніколькі не пярэчу. Мы гатовыя да супрацоўніцтва з нашай братняй Расіяй настолькі, наколькі сёння кіраўніцтва Расіі да такога гатовае. Толькі мы супраць усялякіх фэйкаў, укідаў, раскручвання розных тэмаў у СМІ. А апошнім часам мне давялося рэагаваць на тое, што нібыта беларусы б'юць у Мінску рускіх", — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі.
Гаврока пра нашумелы відэаролік, на якім бачна, як чалавека ў папасе выганяюць з вагона ў мінскім метро.
Па словах Лукашэнкі, гэта быў канфлікт паміж двума беларусамі. Але расійскія СМІ сталі пісаць, быццам гэта рускіх пераследуюць у Беларусі. "Значыць, ёсць попыт на гэтыя тэмы. І ваш прыезд якраз сведчыць пра тое, што здаровае заўсёды пераможа, і рускіх з беларусамі сутыкнуць не атрымаецца. Ніколі не атрымаецца. Прынамсі, пакуль я прэзідэнт", — паабяцаў кіраўнік Беларусі.