Лукашэнка — пра працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы

Лукашэнка — пра працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, якое традыцыйна адзначаецца 1 траўня. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што яно "не губляе сваёй актуальнасці" і з'яўляецца "сімвалам салідарнасці людзей розных прафесій і пакаленняў", інфармуе яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі паважаюць ветэранаў працы, тых, хто "будаваў надзейны падмурак нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў годную эстафету маладой змене". Ён нагадаў пра сучасныя дасягненні (мадэрнізацыя прамысловых гігантаў, стварэнне інавацыйных вытворчасцяў і г. д.) і падкрэсліў, што гэта "вынік агульнай упартай стваральнай працы".

"Перакананы, менавіта наша працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы з'яўляюцца закладам далейшага развіцця і росквіту Беларусі", — піша ў віншаванні Аляксандр Лукашэнка. Ён пажадаў беларусам "міру і дабрабыту", поспехаў у працы і каб побач заўсёды былі аднадумцы і верныя сябры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі