Лукашэнка пра выбары: Купляць народ за пустыя грошы не трэба (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз гаварыў пра прэзідэнцкія выбары 2015 года. На ўчорашняй "эканамічнай" нарадзе ён заклікаў эканоміць грошы нават у "палітычны" год.

Лукашэнка: "Нам галоўнае — захаваць той узровень, які ёсць на сённяшні дзень. Ніякіх абяцанняў, выплат "пад выбары" быць не павінна. Таму што ў гэтых умовах, калі ўвесь свет у рэцэсіі, мы не расхлябаемся. Калі мы павыкідаем грошы. І не трэба ашукваць людзей".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнае — захаваць "той узровень дабрабыту і функцыянавання нашай дзяржавы, якога ўдалося дасягнуць на сённяшні дзень". Ён заклікаў адмаўляцца ад празмернасцяў, арыентавацца на сітуацыю ў эканоміцы. "Купляць народ за пустыя грошы, за "пустышкі" не трэба", — падвёў рысу пад сваёй прамовай кіраўнік дзяржавы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі