Лукашэнка прадбачыць складанасці на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў саміт СНД і Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, якія адбываюцца ў Мінску 24-25 кастрычніка, з кіраўніком сваёй Адміністрацыі Андрэем Кабяковым і прадстаўніком ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргеем Румасам.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што падчас Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета будуць абмяркоўвацца праблемныя пытанні. "Тым больш што гэта найбольш складаныя пытанні, паколькі некаторыя знаходзяцца ў стадыі распрацовак у сувязі са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, які, як мы планавалі, пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года", — сказаў ён.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідзе прапрацоўка зместу дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. “Думаю, што там будзе зламана вялікая колькасць коп’яў, паколькі гэта закранае эканамічныя, фінансавыя інтарэсы дзяржаў, якія ўваходзяць сёння ў Мытны саюз. Ды і вялікая палітыка”, — адзначыў кіраўнік краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі