Лукашэнка прапанаваў Кітаю стварыць медыяхолдынг, каб "працаваць на Еўропу"
У чацвер у Мінску адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі з членам палітбюро ЦК кампартыі Кітая Лю Юньшанем.
Аляксандр Лукашэнка выступіў з нечаканай прапановай кітайскаму боку.
"Мы былі б зацікаўленыя, каб Кітай стварыў тут, у цэнтры Еўропы, магутны медыяхолдынг з тым, каб маглі працаваць з гэтай тэрыторыі на Еўропу і постсавецкую прастору, — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. — Але нас больш цікавіць, каб гэты медыяхолдынг, няхай ён будзе сумесны ці кітайскі, актыўна працаваў на прасоўванне нашага супрацоўніцтва, а таксама каб у Кітаі больш ведалі пра нашыя намеры, пра Беларусь, пра нашыя сумесныя ініцыятывы і праекты".
Падчас перамоваў было заяўлена, што Беларусь і Кітай будуць актыўна развіваць усебаковае стратэгічнае партнёрства. Адяксандр Лукашэнка падкрэсліў сваю зацікаўленасць у тым, каб КНР здзяйсняла наўпроставыя інвестыцыі ў Беларусь.
Фота — БЕЛТА