Лукашэнка ператасаваў кіраўнікоў СК у сталіцы і ў абласных цэнтрах
Аляксандр Лукашэнка правёў ратацыю ў кіраўніцтве Следчага камітэта ў сталіцы і ў абласных цэнтрах. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 кастрычніка.
Начальнік упраўлення СК па Мінску генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік прызначаны начальнікам упраўлення СК па Брэсцкай вобласці. На яго месца прызначаны генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско. Дагэтуль ён працаваў начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. На Гомельшчыне кіраваць СК будзе палкоўнік юстыцыі Сяргей Удавікоў.
Начальнікам упраўлення СК па Мінскай вобласці прызначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс (раней ён кіраваў упраўленнем СК па Магілёўскай вобласці). Ён змяніў на гэтай пасадзе генерал-маёра юстыцыі Паўла Ігнатава, які адпраўлены кіраваць упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Яго былы кіраўнік генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін будзе начальнікам упраўлення СК па Магілёўскай вобласці.
Як інфармуе БЕЛТА, ратацыя была зроблена і для развіцця кадравага патэнцыялу следчых органаў, і для рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.