Лукашэнка прывёз мітрапаліту Філарэту падарунак (відэа)
У аўторак адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы і былога кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы.
19 траўня адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і былога кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Філарэта. Разам з кіраўніком дзяржавы прыехаў цяперашні кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел. Як інфармуе тэлеканал АНТ, Лукашэнка падараваў мітрапаліту Філарэту чайны сервіз з фарфору.
Пра што ішла размова Лукашэнкі і мітрапалітаў Філарэта ды Паўла за гарбатай, не паведамляецца. СТБ толькі адзначае, што гаворка ішла пра супрацоўніцтва БПЦ і дзяржавы.
Нагадаем, мітрапаліт Філарэт пайшоў ў адстаўку па стане здароўя ў канцы 2013 года. Яго замяніў прызначаны маскоўскім Сінодам мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел.
Відэа: АНТ