Лукашэнка прыехаў у Кіеў у шыкоўным картэжы

Як перадае ТСН, Аляксандра Лукашэнку з аэрапорту суправаджала аўтакалона з адзінаццаці аўтамабіляў.


Вельмі сціпла ў пятніцу паводзілі сябе расіяне. Афіцыйную дэлегацыю на інаўгурацыі ўзначальвае амбасадар Расійскай федэрацыі ва Украіне Міхаіл Зурабаў. Ён сціпла выйшаў з выхаду з залі афіцыйных дэлегацый, сеў у свой “Мэрсэдэс” і ў суправаджэнні толькі аховы сваёй амбасады накіраваўся да сваёй рэзідэнцыі.



VIP-госці пасяліліся ў самых дарагіх гатэлях у цэнтры горада, а бліжэй да ночы выйшлі на шпацыр па цэнтры горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі