Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка губернатарам Гродзенскай вобласці
Уладзімір Каранік / tvr.by
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага губернатара Гродзенскай вобласці. Ім стаў Уладзімір Каранік, які да цяперашняга часу займаў пасаду міністра аховы здароўя.
— Мною прынята рашэнне аб накіраванні да вас вашага чалавека —Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка, — цытуе Лукашэнку інфармацыйнае агенцтва "Белта". — Для мяне гэта вялікая страта. Таму што гэта геройскі чалавек у часы каранавіруса. Калі б не ён, нам было б вельмі цяжка. Гэта быў першы памочнік Прэзідэнта па ўсіх пытаннях, першы генерал, які выконваў мае ўказанні. І мы ж правільна паступілі.
З 2013 года пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта займаў Уладзімір Краўцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.