Лукашэнка прызнае існаванне праблемаў у эканоміцы Беларусі
У сераду кіраўнік Беларусі правёў нараду па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Аляксандр Лукашэнка прызнае, што з-за праблемаў у эканоміцы ўраду давядзецца адкарэктаваць "тактыку дзеянняў".
"Гэты год набліжаецца да завяршэння, пачынаецца чацвёрты квартал, — цытуе словы кіраўніка Беларусі РІА "Новости". — Гэта адзіны шанец, скажам адкрыта, выправіць і ліквідаваць тыя праблемы, якія існуюць. З высокай доляй верагоднасці можна ацаніць вынікі года. З улікам гэтага, магчыма, давядзецца ў пэўнай ступені адкарэктаваць тактыку нашых дзеянняў на бліжэйшы час".
Лукашэнка заявіў, што неабходна паглядзець, наколькі аптымізаваныя бягучыя бюджэтныя выдаткі, у тым ліку і дзяржаўныя праграмы, дакладна вызначыць прыярытэты, на якіх трэба сканцэнтраваць выдзяленне дзяржаўных сродкаў.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўраду не варта вінаваціць у праблемах сусветны фінансавы крызіс.
Аляксандр Лукашэнка прыгразіў чыноўнікам турмой за хлусню
Фота — mk.ru