Лукашэнка прызнаўся, якім чынам адкажа на інфармацыйныя атакі з Расіі
18 студзеня Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзейным і былымі міністрамі замежных спраў гаварыў пра беларуска-расійскія дачыненні. Ён згадаў пра інфармацыйныя атакі з Расіі на Беларусь, наконт якіх ён збіраецца пагаварыць з кіраўніцтвам Расіі.
"Няўжо камусьці ў Расіі Украіны не хапае? — гаварыў Лукашэнка. — Няўжо трэба абавязкова стварыць праблему на роўным месцы? І калі камусьці хочацца сутыкнуць нас [беларусаў і расіян], не атрымаецца".
Беларускі кіраўнік прызнаўся, што ведае, якім чынам афіцыйны Мінск можа адказаць на атакі з Масквы (гэтыя словы прагучалі ў эфіры тэлеканала СТБ).
Лукашэнка: "Мы ведаем, як на гэта рэагаваць. На шчасце, цяпер не толькі першы, другі і трэці канал "Расіі" транслююцца на ўсю Расію. Але ёсць і інтэрнэт. І мы свой пункт гледжання заўсёды давядзём да рускага чалавека, і да расіяніна наогул".