Лукашэнка: Расіяне патрабуюць ад нас чагосьці, як быццам мы васалы ў іх

Лукашэнка: Расіяне патрабуюць ад нас чагосьці, як быццам мы васалы ў іх

Падчас візіту на "Гомсельмаш" Аляксандр Лукашэнка папракнуў Расію ў нядобрасумленнай канкурэнцыі. Па яго словах, расійскі бок не выконвае свае абавязацельствы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што хоча захаваць "Гомсельмаш" і адразу абрынуўся з крытыкаў на ўсходніх суседзяў: У нас цяпер цяжкі перыяд — расіяне паводзяць сябе па-варварску у адносінах да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх. А ў рамках ЕАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязацельствы не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сітуацыю ".

Беларускі кіраўнік заявіў, што расіяне любяць папракаць Амерыку і Захад у стварэнні "неканкурэнтнай перавагі", а самі займаюцца тым самым у дачыненні да Беларусі. 

Работнікам прадпрыемства Лукашэнка паведаміў, што трэба пратрымацца два-тры гады. "На нас будзе вельмі моцны ціск з боку канкурэнтаў. Мы заціснутыя з Захаду рознымі "клаасамі-лексіёнамі" і г.д., і мы заціснутыя, на жаль, з усходу нашым старэйшым братам, які паводзіць сябе ў канкурэнцыі нядобрасумленна. Яны "Ростсельмаш" свой ўсяляк падтрымліваюць, субсідуюць, парушаючы нашы дамоўленасці ў Еўразійскім эканамічным саюзе", — абурыўся кіраўнік Беларусі. 

Ён падкрэсліў, што гэтае пытанне будзе ўздымацца на ўроўні кіраўнікоў дзяржаваў, каб стварыць роўныя канкурэнтныя ўмовы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі