Лукашэнка расказаў, дзе ён "падзакруціць гайкі на ўсю катушку"
Вырашэннем праблемаў у беларускай вёсцы зоймецца камісія на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.
Пра гэта 24 студзеня заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Мы вылучым асноўныя праблемы, падзакруцім гайкі на ўсю катушку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Таму што там трошкі ўжо разбоўтанасць пайшла. З дысцыплінай разбярэмся, паглядзім на арганізацыю і асабліва звернем увагу на эканоміку сельгасвытворчасцяў".
Лукашэнка адзначыў, што на сённяшні дзень ёсць патрэба ў кваліфікаваных кадрах, якія б працавалі на вёсцы.
Лукашэнка: Я не хачу сказаць, што платная медыцына будзе ўжо заўтра