Лукашэнка расказаў, хто ва ўрадзе незаменны

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што на сёння годнай замены віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку няма.

"Сёння годнай замены дасведчанаму і кваліфікаванаму чалавеку, імя якому Сямашка, няма. Ёсць у мяне варыянты, але яны пакуль слабейшыя, чым Сямашка", — перадае interfax.by словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка згадаў, што ён шмат крытыкаваў віцэ-прэм'ера. аднак Сямашка дастаткова дасведчаны чалавек і спецыяліст высокага ўзроўню. "Нягледзячы на тое, што яму больш за шэсцьдзесят, любы малады чалавек можа пазайздросціць яго працавітасці. Так, у яго ёсць недахопы, жорсткі і рэзкі характар. Ён маўчаць не можа. Але гэта можна патрываць і дараваць", — заявіў беларускі кіраўнік.

Па словах Лукашэнкі, у абноўленым ўрадзе за Сямашкам захоўваюцца пытанні каардынацыі прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, таксама ён будзе курыраваць будаўніцтва Беларускай АЭС і іншыя пытанні.

Фота — grodno24.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі