Лукашэнка расказаў пра рэформы, расійскую авіябазу і адносіны з Захадам
Пасля галасавання 11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў.
Пра адносіны з Захадам
Я выканаў усе ўмовы, якія мне ставілі. Якія гэта ўмовы, вы ведаеце.
Пра эканамічныя рэформы
Пытанне не ўва мне. Я гатовы да любых пераўтварэнняў і рэформаў, нават рэвалюцыйных.
Але ніхто не папракне мяне, што я дзейнічаў насуперак меркаванню народа. Калі вы дасце мне карт-бланш на любыя пераўтварэнні, мы гэта зробім. Але мы будзем ісці эвалюцыйным шляхам, без ломкі, наколькі гэта магчыма.
Пра Украіну
Турчынаў у мяне пытаўся: ці не стане Беларусь пляцоўкай атакі супраць Украіны? Я кажу: Беларусь ніколі не стане пляцоўкай для атакі не толькі на Украіну, але і на любую краіну.
Вы толькі не падкідвайце нам баевікоў. Мы ўжо стаміліся на мяжы іх затрымоўваць — з гранатамі, бітамі, траўматычнай зброяй...
Пра адносіны з Расіяй
Расія самая блізкая нам краіна, што б там заходнія смі ні казалі, што мы тут кудысць паварочваемся...
Вядома, мы будзем мець сваю пазіцыю. Напрыклад, камусьці не падабалася наша пазіцыя па Украіне. Але цяпер і вы яе падтрымліваеце!
Расійская ваенная авіябаза
Нам не трэба ніякіх баз.
Мы з Расіяй не толькі будавалі Саюзную дзяржаву, але мы зараз у АДКБ. У рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы мы заключылі пагадненне і дамову аб забеспячэнні нашай эканамічнай, палітычнай стабільнасці.
Калі давядзецца, мы будзем вырашаць ваенны канфлікт сваімі Узброенымі сіламі. Але Расія на працягу некалькіх дзён прыйдзе нам на дапамогу.
Скажыце, калі б гэтыя самалёты ў Смаленску базаваліся — што, розніца вялікая?
Нам важная супрацьпаветраная абарона, вось што галоўнае. Мы працуем над сваімі ракетнымі сістэмамі, якія зробяць немагчымай вайну супраць Беларусі.
Ёсць магутныя ракетныя сістэмы, якія можна выкарыстаць і для Беларусі, і для Расіі. У нас дамова з Расіяй, мы абавязаныя іх абараняць.
Калі Расія пагодзіцца перадаць нам 24 Су, то заўтра там будут найлепшыя беларускія пілоты! Але я сумняюся ўвогуле, што Расія гатовая і будзе ствараць гэтую базу.
У лістападзе паступяць 10 самалётаў, мадэрнізаваных на нашых заводах.
Але якую праблему вырашае гэтая база? Якая розніца для СУ-29 узняцца ў Бабруйску або Пскове ці Смаленску? 500 км — гэта нішто для такога самалёта-перахватчыка.
Пра палітычную лібералізацыю
Выбары заканчваюцца сёння а 20-й гадзіне — пачынайце жыць паводле закону.
Мы ведаем усіх апазіцыянераў пайменна — іх 400 чалавек. Але ёсць яшчэ зявакі, якія ходзяць следам за імі.
Мы не баімся гэтых 400 чалавек. Мы асцерагаемся за зявак, якія за імі ходзяць.