Лукашэнка сабраў урад, кіраўніцтва парламента і Адміністрацыі прэзідэнта

Лукашэнка сабраў урад, кіраўніцтва парламента і Адміністрацыі прэзідэнта

Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці амаль увесь урад, кіраўніцтва парламента і Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікоў абласцей — агулам каля паўсотні чалавек. У аўторак праходзіць нарада, на якой абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2019 годзе, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У сваёй прамове Лукашэнка назваў павеічэнне ВУП на 1,2% "вельмі сціплым вынікам". Ён звярнуў увагу на тое, што традыцыйныя сектары эканомікі ў мінулым годзе "не далі колішняй аддачы". "Доля ўсіх відаў вытворчасці ў валавым унутраным прадукце ў 6 разоў больш, чым у прадпрыемстваў IT-сектара і сувязі, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Але ўнёсак у агульны прырост эканомікі ў іх амаль аднолькавы".

Лукашэнка незадаволены і тым, што рост заробкаў у нашай краіне трэці год значна апярэджвае рост вытворчасці працы. "Цікава, яшчэ доўга можа захоўвацца такая тэндэнцыя? — спытаў у прысутных беларускі кіраўнік. — Ці хтосьці лічыць, што зможа падмануць законы эканомікі?".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў урад будаваць больш гнуткую эканоміку, а не рэагаваць на выклікі, якія пастаянна ўзнікаюць. Да таго ж, падкрэсліў ён, вырашэнне асноўных праблем мусіць адбывацца хутчэй.

Таксама на нарадзе будуць абмеркаваны прагнозы ўраду на 2020 год.

"У гэтай зале няма не інфармаваных і бесталковых людзей — усе маюць права на сваю пазіцыю і сваё меркаванне, цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Пры гэтым мы павінны ўлічваць: мы ў гэтай зале, а краіна ў нас адна. І, як кажуць у народзе, у адной лодцы. І плыць мы будзем у адным кірунку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі