Лукашэнка сабраўся ў Казахстан з працоўным візітам
Кіраўнік Беларусі наведае гэтую краіну 19-20 сакавіка.
19-20 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведае Казахстан з працоўным візітам, інфармуе БЕЛТА.
У праграме візіту запланаваная сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з яго казахстанскім калегам. Падчас яе будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.
Чакаецца, што Лукашэнка таксама прыме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расіі. Яны плануюць абмеркаваць гандлёва-эканамічную дзейнасць у Еўразійскім эканамічным саюзе. Паведамляецца таксама, што кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць пытанні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы трох краін.
Фота — Airliners.net