Лукашэнка: Сілавікі пераходзяць у падначаленне губернатарам (відэа)

Аляксандр Лукашэнка на ёй заявіў, што ўсе павінныя сёлета працаваць, у тым ліку і сяляне, "вельмі эфектыўна, адказна і арганізавана". Мэта — 2014 год мусіць стаць для сельскай гаспадаркі паказчыкам, на які будуць арыентавацца ў наступныя гады. Лукашэнка адзначыў, што ўжо папярэдзіў старшыняў аблвыканкамаў: яны атрымаюць новыя паўнамоцтвы.



Лукашэнка: "Мабілізоўвайце людзей. Усе сілавыя структуры ў гэтым плане губернатарам пераходзяць у непасрэднае падначаленне. Хопіць ужо балбатнёй займацца. Трэба даваць вынік. Гэта датычыць не толькі грамадскага сектара, гэта датычыць і прыватнага сектара".



Лукашэнка падкрэсліў: уся ўлада ў вашых руках, дзейнічайце! Ён папярэдзіў, што спасылкі на тое, што "нехта на вярхах не спрацаваў", не прымаюцца.
 

Лукашэнка лічыць, што ў чыноўнікаў "мазгоў не хапае і адказнасці"
 

Лукашэнка: У нас не мусульмане, людзі бегаюць: дай свініны! (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі