Лукашэнка заявіў, што перахварэў на каранавірус бессімптомна (відэа)
"Я прыношу прабачэнні за свой голас. У апошні час даводзіцца вельмі шмат гаварыць. Але самае дзіўнае, вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах змудрыўся перанесці каранавірус. Такое ўчора заключэнне лекары зрабілі. Бессімптомны", — прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.
Заява прагучала падчас сустржчы кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам і асабістым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі падчас візіту ў вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС.
Відэа з заявай Лукашэнкі апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага".
Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі 97% пераносяць гэты вірус бессімптомна. Ён парадаваўся, што трапіў у гэтыя 97%.
Нагадаем, што раней з'яўляліся звесткі пра ўспышку каранавіруса ў хакейнай камандзе Лукашэнкі. А пасля яго прыезду ў манастыр на Вялікдзень у Смалявіцкім раёне уводзілі каранцін у сувязі з выяўленым каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.