Лукашэнка стаў першым лідарам краін СНД, які атрымаў знак "Ганаровы памежнік"

Лукашэнка стаў першым лідарам краін СНД, які атрымаў знак "Ганаровы памежнік"

Аляксандра Лукашэнку ўзнагародзілі нагрудным знакам "Ганаровы памежнік Садружнасці Незалежных Дзяржаў". Гэта найвышэйшая ўзнагарода Савета камадуючых Памежнымі войскамі краін-удзельніц СНД. Дагэтуль лідары дзяржаў Садружнасці яе не атрымлівалі, інфармуе БЕЛТА. Гэтым знакам узнагароджваюць "за выдатныя заслугі ва ўмацаванні памежнай бяспекі, за праяўленую асабістую мужнасць пры арганізацыі аховы дзяржаўнай мяжы".

Нагрудны знак "Ганаровы памежнік СНД" быў заснаваны 12 гадоў таму Саветам кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.

Як вядома, Лукашэнка ў сярэдзіне 1970-х служыў у памежных войсках.

Лукашэнка стаў першым лідарам краін СНД, які атрымаў знак "Ганаровы памежнік"
Лукашэнка стаў першым лідарам краін СНД, які атрымаў знак "Ганаровы памежнік"
gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі