Лукашэнка сёння едзе ў Старадарожскі раён, будзе разбірацца з малаком і лесам
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка едзе ў Старадарожскі раён. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы наведае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Шапчыцы-агра". Яго праінфармуюць не толькі пра тое, як праходзіць жніво, але і пра вытворчасць малака: і ў гэтай гаспадарцы, і агулам па краіне.
У сакавіку візіт Лукашэнкі на ферму ў Шклоўскім раёне скончыўся скандалам. Яго абурыла, у якіх умовах утрымлівалі там кароваў. У пятніцу кіраўнік дзяржавы таксама завітае на малочна-таварны комплекс. Можна не сумнявацца, што да візіту там падрыхтаваліся.
Аляксандр Лукашэнка заедзе і ў вопытны лясгас. Гаворка пойдзе пра працу лесагаспадарчай галіны краіны, пра перапрацоўку драўніны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.