Лукашэнка сёння наведае Мінскі раён, паглядзіць, як ідзе жніво
Падчас рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы азнаёмяць з аператыўнай інфармацыяй.
Магчыма, будуць агучаныя лічбы, які ж ураджай сёлета будзе сабраны ў Беларусі. Спецыялісты прагназуюць ураджайнасць вышэйшую за мінулагоднюю.
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка наведае зернесушыльны комплекс, дзе азнаёміцца з арганізацыяй прыёмкі, сушкі, дапрацоўкі і захоўвання збожжа.
Фота — mk.ru