Лукашэнка: у Крамлі знойдуць дзясятак варыянтаў, каб пакінуць Пуціна ва ўладзе

Лукашэнка: у Крамлі знойдуць дзясятак варыянтаў, каб пакінуць Пуціна ва ўладзе

Падчас сустрэчы з украінскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму магчымага захавання расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ва ўладзе шляхам далучэння Беларусі да Расіі. Гэта не адпавядае сапраўднасці, мяркуе беларускі кіраўнік.

"Няма нават такой ідэі і думкі аб'яднання дзвюх дзяржаў і працягнення там сваіх паўнамоцтваў, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — ...І потым, ведаеце, гэта неяк занадта дробна, вось так узяць і аб'яднаць Беларусь і Расію і працягнуць свае паўнамоцтвы".

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што калі ў такой вялікай і заможнай краіне, як Расія, узнікне пытанне "працягнення ўлады аднаго чалавека", то будзе знойдзены дзясятак варыянтаў. "Але я ведаю іншае: у прэзідэнта Пуціна няма мэты любым коштам захаваць сябе ва ўладзе", — сказаў Лукашэнка. Таму ён параіў прысутным журналістам адкінуць "пустыя размовы".

Лукашэнка неаднаразова закранаў тэму дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Ён сказаў пра тое, што з'явілася маладое пакаленне беларусаў, якое нарадзілася ў незалежнай краіне і не памятае Савецкага Саюза. "Гэтыя людзі не могуць сабе дазволіць здаць Беларусь", заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: "Калі з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным абмяркоўвалі гэтую праблему (я яе падняў), я яму прама сказаў: Калі ў вас ва ўрадзе ці ў цябе думка пра тое, што мы можам увайсці ў склад Расіі, ці неяк аб'яднацца з Расійскай Федэрацыяй у адну дзяржаву, выкінь гэта з галавы!... Ён кажа: Гасподзь з табой! У нас нават няма такой думкі...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі