Лукашэнка ў Маскве забіў эфектны гол пяткай (відэа)

Лукашэнка ў Маскве забіў эфектны гол пяткай (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве забіў эфектны гол пяткай. Здарылася гэта яшчэ 14 чэрвеня падчас яго прылёту на адкрыццё чэмпіянату свету па футболе. У футбол беларускі кіраўнік пагуляў каля трапа самалёта на аэрадроме. Поўнае відэа з'явілася толькі цяпер.

Лукашэнка нанёс некалькі ўдараў па імправізаванай браме, якую абараняў талісман ЧС-2018 воўк Забівака, а штангамі якой былі жывыя людзі. Першы ўдар быў у "штангу", другі — той самы ўдар пяткай, а трэці адбіў Забівака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі