Лукашэнка: "У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары"

Лукашэнка: "У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары"

Аляксандр Лукашэнка не бачыць падстаў для пераносу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія мусяць адбыцца ў 2020 годзе. Пра гэта ён заявіў у аўторак падчас сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай (былой кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта).

"Нам трэба не толькі абмяркоўваць, але і планаваць прэзідэнцкія выбары,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — У нас пакуль няма падстаў пераносіць прэзідэнцкія выбары, як некаторыя тут нам (ці ворагі, ці сапернікі) падказваюць".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "самая вялікая праблема — гэта эканоміка".

"Тут у мяне формула Трампа, — гаварыў кіраўнік дзяржавы Наталлі Качанавай. — Мне вельмі спадабалася, калі ён так шчыра сказаў, што калі мы не пачнем неадкладна працаваць... то людзей памрэ больш ад беспрацоўя і голаду, чым ад каранавіруса. Вельмі правільна сказаў".

Па словах Лукашэнкі, беларусам застаецца "працаваць і ратавацца ад гэтага крызісу, як толькі можна".

Падчас сустрэчы з Качанавай беларускі кіраўнік выказаўся пра сітуацыю з каранавірусам і пра Віцебшчыну, як "праблемны рэгіён". Туды ён адправіў міністра аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі