Лукашэнка ў Раўбічах: Калі будуць як Домрачава, адправім на леднікі (відэа)

13 лютага Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Ён праверыў, як выконваліся яго даручэнні па рэканструкцыі шэрагу спартыўных аб'ектаў. Лукашэнка пацікавіўся ў дырэктара "Раўбічаў" Андрэя Асташэвіча, чаму там не займаюцца спартсмены?

Лукашэнка: "Кожны дзень тут павінны быць тысячы чалавек. Тысячы! Траса выдатныя для лыжнікаў і біятланістаў. Фрыстайл, калі ласка акрабатыка. Няхай скачуць, усё павінна быць зроблена, няхай займаюцца. Ніякіх Аўстрый, ніякіх Аўстралій, Чылі, Перу ці Аргентыны! Вось тут павінны рыхтавацца. Дойдуць да ўзроўня Домрачавай, адправім на леднікі... летам".

Кіраўнік дзяржавы заклікаў правесці ў "Раўбічах" аптымізацыю і працаваць. Ён нагадаў, што сродкі ўкладаліся ў рэканструкцыю "ў цяжкія часы" і таму патрэбны вынік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі