Лукашэнка — у Вене: ЕС ад Беларусі ўжо патрабуе адмены смяротнага пакарання

Лукашэнка — у Вене: ЕС ад Беларусі ўжо патрабуе адмены смяротнага пакарання

Падчас знаходжання ў Аўстрыі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму смяротнага пакарання. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой яно працягвае існаваць, нягледзячы на заклікі еўрапейскіх структур, праваабарончых арганізацый. Журналісты пацікавіліся ў Лукашэнкі, ці магчымая адмена смяротнага пакарання?

"Толькі рэферэндум можа яго адмяніць, цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Мы ў гэтым накірунку рухаемся".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Еўрасаюз ад Беларусі ўжо патрабуе адмены смяротнага пакарання. І афіцыйны Мінск не можа да гэтага адносіцца абыякава. Але апытанні, сцвярджае Лукашэнка, паказваюць, што большасць беларусаў па-ранейшаму не падтрымліваюць адмену смяротнага пакарання ў нашай краіне.

"Дык ці варта гэтае пытанне сёння выносіць на рэферэндум, каб атрымаць адмоўны адказ? Думаю, што не варта", — сказаў беларускі кіраўнік. Ён распавёў, што з "палітыкамі ў Бруселі" дасягнута дамова пра сумесную працу з беларускім грамадствам. "Спешка тут можа толькі нашкодзіць", — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі выказаўся і наконт таго, што адмена ці ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з'яўляецца ўмовай сяброўства нашай краіны ў Савеце Еўропы. "Прымеце — дзякуй, не — пацерпім", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю працягваўся 11-12 лістапада. Ён правёў сустрэчу з федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі