Лукашэнка — ураду: загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы
19 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступае з пасланнем народу і парламенту. Ён выказаўся пра цэны. "Загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы, я паўтараю апошні раз ураду..." — заявіў Лукашэнка.
Дык чаму не можам па нармальных цэнах накарміць народ? — спытаў у прысутных кіраўнік дзяржавы. "Баімся, што нас будуць крытыкаваць на ўсходзе ці на захадзе, што мы няправільна рэгулюем цэны. Ды пляваць, што там скажуць! Галоўнае, што скажа народ", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Цэны павінны быць прыймальнымі для людзей, ставіць задачу беларускі кіраўнік.