Лукашэнка увёў бязвізавы рэжым для грамадзян Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў

Лукашэнка увёў бязвізавы рэжым для грамадзян Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №156 ад 27 красавіка увёў бязвізавы рэжым для грамадзян Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ).

Як інфармуе БЕЛТА, указ устанаўлівае бязвізавы парадак уезду і выезду для грамадзян ААЭ, якія маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакументы, прызначаныя для выезду за мяжу і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі ААЭ.

Акрамя таго беларуская віза не спатрэбіцца і для транзітнага праезду праз тэрыторыю нашай краіны, а таксама для часовага знаходжання ў краіне на тэрмін, не большы за 30 сутак з дня ўезду, пры праходжаннi праз міжнародныя пункты пропуску.

Згодна з указам, грамадзяне Эміратаў, якiя маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакументы, прызначаныя для выезду за мяжу, добраахвотна рэгіструюцца па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі знаходзяцца ў Беларусі не больш за 30 сутак з дня ўезду. Калі яны захочуць застацца на больш доўгі тэрмін, то падоўжыць сваё знаходжання ў Беларусі яны павінны ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі