Лукашэнка ўзнагародзіў прапагандыстаў медалямі і падзякамі

Лукашэнка ўзнагародзіў прапагандыстаў медалямі і падзякамі

11 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім ўзнагародзіў дзяржаўных прапагандыстаў.

Як паведамляе ТГ-канал "Пул Першага", журналіст СТБ Рыгор Азаронак атрымаў медаль "За адвагу", Андрэй Мукавозчык і Валерый Шульга — медаль "за працоўныя заслугі", Дзмітрый Крат і Ігар Тур — медаль Францыска Скарыны. А Навум Гальпяровіч узнагароджаны званнем Заслужаны дзеяч культуры.

Варта адзначыць, што ў палажэнні пра медалі гаворыцца, хто і за што іх можа атрымаць. Напрыклад, медаль "За адвагу" могуць атрымаць вайскоўцы, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:

— у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;
— пры выкананні вайсковага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;
— пры выратаванні людзей падчас стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.

Які з гэтых пунктаў пасуе Рыгору Азаронку, вырашыць складана.

Акрамя таго такую ўзнагароду, як падзяка прэзідэнта, атрымалі журналісты наступных СМІ:

АТН — Ксенія Лебедзева, Сяргей Лугоўскі, Алена Насачова, Марыя Пятрашка, Аляксандр Харавец, Паліна Шуба;

АНТ — Аляксандр Аверкаў, Андрэй Аляксандраў, Аляксей Краквін, Кацярына Круталевіч, Сяргей Янкоўскі;

СТБ — Таццяна Бірук, Кацярына Забенька, Яўген Пуставой;

БЕЛТА — Святлана Сухарка;

"Беларусь сегодня" — Раман Рудзь, Людміла Гладкая;

Падзяку ўручаць і кампазітару Яўгену Алейніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі