Лукашэнка: вайну ў Афганістане зараз назвалі б антытэрарыстычнай аперацыяй
Аляксандр Лукашэнка / Еўрарадыё
Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 верасня на канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, што сёння вайну ў Афганістане, якую СССР вёў у 1980-х гадах, назвалі б антытэрарыстычнай аперацыяй. "Памятаеце вайну ў Афганістане, дзе ваявалі дзве супердзяржавы і мы з'яўляліся адным з бакоў гэтай вайны? Цяпер бы гэта назвалі антытэрарыстычнай аперацыяй з боку Савецкага саюза, барацьбой супраць тэрарызму ЗША і Савецкага саюза", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"А вы памятаеце тую тэрарыстычную арганізацыю, якая была створана ў Афганістане, і хто спрыяў гэтаму? — працягнуў ён. — Успомніце, а хто маладзейшы — прачытайце. Што, простыя людзі — нацыяналісты, якія там ваявалі? Ды не, у іх не было грошай на гэта, у іх не было зброі. Але хтосьці іх стварыў і ўзброіў і ў патрэбны момант выкарыстаў".
"Мы сёння змагаемся супраць гэтых груповак, але ж гэта мы, уладатрымальнікі, паказалі прыклад, як трэба ствараць гэтыя тэрарыстычныя арганізацыі. А потым паспяхова паказалі і цяпер паказваем, калі іх трэба выкарыстоўваць", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.