Лукашэнка: Важна, з якім вынікам прэзідэнт выйграе выбары

Лукашэнка: Важна, з якім вынікам прэзідэнт выйграе выбары

Дзеючы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які сёлета зноў балатуецца на прэзідэнцкую пасаду, заявіў, што для яго важна, з якім вынікам выйграе будучы прэзідэнт. Пра гэта ён сказаў 6 кастрычніка падчас адкрыцця першага ўчастка МКАД-2.

Са словаў Лукашэнкі, беларусы проста не ўспрымуць іншага прэзідэнта, “як будзе хадзіць крылы апусціўшы, ганьбіць свой народ”. Таму важна, з якім вынікам выйдзе будучы лідар краіны. “Вось прыйдзе 50% і адзін голас, за яго прагаласуюць там недзе палова. А за спінай будзе ўсяго 25% насельніцтва, якія за яго прагаласуюць. І як ён будзе весці перамовы потым з іншымі кіраўнікамі дзяржаў?” — сказаў Лукашэнка.

”І калі прэзідэнт моцны, як вы заўсёды мяне падтрымлівалі — 80%, — ні ў каго нават пытанняў не было. Калі я прыязджаю і вяду перамовы з ім, ён разумее: 80% за яго прагаласавала, увесь народ за ім стаіць, значыць, ён прадстаўляе іх інтарэсы, і ад гэтага нікуды не падзенешся”, — адзначыў кіраўнік краіны.

Фрагмент гэтай прамовы ўвечары 6 кастрычніка паказаў тэлеканал ОНТ.

На першым прэзідэнцкіх выбарах 1994 года Лукашэнка набраў болей за 80% галасоў у другім туры. У 2001 годзе, паводле афіцыйных звестак, за яго пераабранне прагаласавала 75,65% выбаршчыкаў. На выбарах 2006 года афіцыйны вынік быў 83%, а ў 2010 годзе — 79,65%, нагадвае БелаПАН.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі