Лукашэнка выдзеліў грошы на адпачынак японскіх дзяцей у Беларусі
Аб гэтым паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. Дзеці з Японіі прабудуць у Беларусі з 2 па 10 жніўня. Чакаецца, што да нас прыедзе група з 32 падлеткаў, паведамляе БелаПАН.
Адпачынак дзяцей будзе арганізаваны ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". У яго праграму ўключаць санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе аздараўленчага цэнта "Зубраня" і медыцынскае абследаванне ў Мінску, разнастайныя экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў сталіцы і рэгіёнах.