Лукашэнка выслухаў па тэлефоне даклад па нафтавым пытанні

Лукашэнка выслухаў па тэлефоне даклад па нафтавым пытанні

10 лютага Аляксандр Лукашэнка выслухаў па тэлефоне даклад па нафтавым пытанні. З кіраўніком дзяржавы размаўляў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага. Адзначаецца, што тэлефонная размова была працяглая. Той жа Крутой у панядзелак даў вялікае інтэрв'ю БЕЛТА па нафтавым пытанні. У ім ён паспрабаваў патлумачыць сітуацыю з перамовамі па пастаўках нафты ў нашу краіну і па коштах на яе.

Як вядома, 7 лютага ў Сочы прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Было вырашана, што па пытаннях паставак нафты будуць дамаўляцца кампаніі, а расійскі ўрад будзе аказваць "неабходнае садзейнічанне" ў гэтым пытанні. Дзмітрый Крутой заявіў, што Масква пагадзілася прадаваць нафту па сусветных цэнах. Таксама наша краіна будзе больш актыўна супрацоўнічаць з невялікімі здабываючымі кампаніямі ў Расіі, і яны атрымалі доступ да транзітнай трубы і змогуць па ёй здзяйсняць пастаўкі "чорнага золата".

У інтэрв'ю БЕЛТА першы віцэ-прэм'ер заявіў, што ў 2020-м Беларусь будзе плаціць за нафту 83-85% ад сусветнай цаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі