Лукашэнка: Я не ўзор ў выхаванні дзяцей і не прыклад для пераймання

Лукашэнка: Я не ўзор ў выхаванні дзяцей і не прыклад для пераймання

Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пра свае падыходы да выхавання дзяцей, інфармуе БЕЛТА.

"Пры выхаванні як атрымаецца: калі не разумее — магу жорстка сказаць. Я ўсё ж такі прэзідэнт, таму, напэўна, і дзеці ўлічваюць, што бацьку лепш не хваляваць, і калі ён так кажа — гэта ўжо закон. Таму я не ўзор ў выхаванні дзяцей і не прыклад для пераймання. Ды й дзеці разумеюць, што бацьку падвесці нельга", — падзяліўся сваімі поглядамі кіраўнік дзяржавы. 

Раней Лукашэнка паведаміў, што рэменем біў старэйшага сына Віктара. Гэта адбывалася на вачах сярэдняга сына Дзмітрыя. А малодшага сына, Мікалая, маўляў, і біць няма за што. 

Разам з тым, ён паведаміў пра сваю радасць ад таго, што дзеці не сталі прадстаўнікамі "залатой моладзі". "Я думаю, што вы паверыце ў маю шчырасць, таму што вы маіх дзяцей нідзе распальцаванымі не бачыце. А калі бачыце — скажыце, нават напішыце. Я імгненна адрэагую. Я іх прывучаю жыць так, як жывяце вы, як жывуць простыя людзі", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі