Лукашэнка: Як толькі ў жонак і каханак з'яўляюцца кароны — чакай бяды

Кіраўнік Беларусі лічыць падзеі ў Кіеве кашмарам і катастрофай ды выказвае спадзяванне, што канфлікт вырашыцца.

Лукашэнка пра кіеўскі Майдан: Калі возьмуць уладу, гэта надоўга

"Выдатная краіна з цудоўным народам, і вось гэты бардак з так званым рынкам, дзе кланы падзялілі краіну, — вось да чаго гэта прыводзіць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелаПАН. — Як толькі дзеці прэзідэнта пачынаюць займацца бізнэсам — чакай бяды. Як толькі ў жонак і каханак з'яўляюцца кароны на галаве — чакай бяды".

Лукашэнка лічыць, што ўплыў на сітуацыю ва Украіне аказваюць знешнія сілы.

"Толькі рэвалюцый не трэба. Навошта нам такая бойня, як ва Украіне?! Мы ж цывілізаваныя людзі... Гэта толькі азлобіць прэзідэнта... Я не дазволю дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне...", — сказаў кіраўнік дзяржавы ў канцы сустрэчы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі