Лукашэнка з трыма сынамі адзначыў 20-годдзе прэзідэнцкай хакейнай каманды. Фота
Аляксандр Лукашэнка адзначыў 20-годдзе прэзідэнцкай хакейнай каманды. У Палацы Незалежнасці ў Мінску прайшоў прыём, на які былі запрошаны некалькі дзясяткаў чалавек з сем’ямі. На агульным здымку ўдзельнікаў мерапрыемства можна пабачыць у цэнтры Аляксандра Лукашэнку і яго сыноў — Дзмітрыя, Мікалая і Віктара.
Спецыяльна да юбілея ў Палацы Незалежнасці арганізавалі імправізаваную фотаэкспазіцыю, прысвечаную гісторыі хакейнай каманды, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Фота: БЕЛТА