Лукашэнка: З тым, што адбываецца ў Бруселі, справіцца Макей

Лукашэнка: З тым, што адбываецца ў Бруселі, справіцца Макей

Рашэнне, што ў Брусэль паедзе міністр замежных спраў Уладзімір Макей, было прынятае задоўга да саміту "Усходняга партнёрства". Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, адказваючы на пытанне пра нібыта расійскі след у гэтым пытанні, перадае БЕЛТА.

"У гэтым пытанні канспіралогіі няма. Ніякіх расійскіх, амерыканскіх, украінскіх слядоў у гэтай тэме таксама няма. Як звычайна, паступіла асабістае запрашэнне на імя прэзідэнта, як і раней на гэты саміт. Але вы ведаеце, як было ў ранейшыя гады: запрашэнне на саміт на імя Лукашэнкі, але заўсёды на гэтыя саміты ездзіў міністр замежных спраў. Напэўна, не вельмі ўжо і хацелі бачыць мяне некаторыя асобы ў Еўрапейскім саюзе", — патлумачыў кіраўнік Беларусі. Пасля гэтага ён заявіў, што ўсе яго міжнародныя паездкі плануюцца на год наперад і ўвязваюцца з ўнутранымі мерапрыемствамі.

Такім чынам, яшчэ за паўгода да саміты быў запланаваны візіт у Брусель міністра замежных спраў. "А ўжо бліжэй да саміту чамусьці раптам Еўрапейскі саюз пажадаў бачыць там прэзідэнта Беларусі. Дзякуй ім за гэта, што яны нарэшце зразумелі, што без Беларусі не можа быць Еўропы. Дарэчы, міністр замежных спраў ФРГ так і сказаў: вы — цэнтр Еўропы, якая Еўропа без Беларусі", — дадаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы патлумачыў, што паездка ў Буда-Кашалёўскі раён была запланаваная загадзя, прычым яшчэ і тройчы адкладалася. 

На яго думку, патрэбы адкласці паездку ў Буда-Кашалёўскі раён дзеля Бруселя было не варта: "З тым парадкам дня, з тым, што там, у Бруселі, адбываецца, міністр заўсёды спраўляўся і справіцца на гэты раз".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі