Лукашэнка загадаў “імгненна спыняць” несанкцыянаваныя мерапрыемствы

Лукашэнка загадаў “імгненна спыняць” несанкцыянаваныя мерапрыемствы

Аляксандр Лукашэнка загадаў “імгненна спыняць” несанкцыянаваныя мерапрыемствы ў Беларусі. “Бардак пачынаецца з гэтага”, — сказаў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Лукашэнка прыгадаў, што падчас святкавання ў Мінску стагоддзя БНР была спроба правесці несанкцыянаванае шэсце, нягледзячы на забарону.

“Таму вы не глядзіце па баках, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Не трэба глядзець, якую заяву зробіць Еўрасаюз ці Дзярждэпартамент, гэта іх справа рабіць заявы. Але не дай бог нам спарадзіць тое становішча, у якім сёння жывуць заходнія дзяржавы. Вазьміце Францыю — за што гінуць людзі?”.

Лукашэнка пагаджаецца, што няхай у нашай краіне будзе “недасканалы дзяржаўны лад”, але людзі знаходзяцца ў бяспецы. “Таму любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям, павінны спыняцца імгненна. Яны павінны разумець і чуць, што гэта не выдумка міліцыі”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён параіў прыхільнікам несанкцыянаваных акцый “не лезці на ражон”, інакш можна “атрымаць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі