Лукашэнка загадаў шукаць грошы: "Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся"

Лукашэнка загадаў шукаць грошы: "Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся"

Беларусь цяпер губляе вялікія грошы ад расійскага падатковага манеўру ў нафтавай сферы. Таму нашай краіне трэба шукаць рэзервы па ўсіх напрамках. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па праблемах сельскай гаспадаркі Віцебскай вобласці.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што сялян трэба прымусіць працаваць, але абавязкова заплаціць ім. "Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся", — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі. 

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас паведаміў, што аграпрамысловы комплекс Віцебскай вобласці назапасіў даўгоў на 3 мільярды рублёў. Лукашэнка пракаментаваў, што так ці іначай гэтыя грошы трэба вярнуць.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы заявіў, што дапаможа вырашыць праблемы Віцебскай вобласці: "Сёння павінна быць жорсткая тэхналагічная дыктатура і дысцыпліна".

Як прыклад ён згадаў сітуацыю з падзяжом жывёлы. Асноўная адказнасць за гібель жывёлы Лукашэнка ўсклаў на работнікаў прадпрыемстваў. "Гэта не справа, што мы 92 тысячы галоваў жывёлы загубілі ў цэлым па краіне!" — абурыўся ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі