Лукашэнка заклікаў усіх будаваць аграсядзібы

“Ёсць у нас вельмі шмат вёсак. Раней іх называлі неперспектыўнымі. А яшчэ хутары. Чаму б чалавеку, які там вырас ці проста бізнэсоўцу і любому жадаючаму не пабудаваць там аграсядзібу? Рэанімаваў бы і вёску", - мяркуе Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, мясцовыя жыхары маглі б аказаць дапамогу, прыглядаючы за сядзібамі, падтрымліваючы парадак: “Я падштурхоўваю людзей да таго, каб яны ішлі і развівалі гэта. Некаторыя так ужо і робяць".

Кіраўнік Беларусі лічыць, што пасля гаспадары падобных аграсядзібаў, паступова развіваючы іх, маглі б фармаваць фермерскія гаспадаркі, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі