Лукашэнка заявіў, што Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для "Арэшніка"

Лукашэнка заявіў, што Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для "Арэшніка" / PAP
Лукашэнка заявіў, што Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для "Арэшніка" і чакае ракет ад "старэйшага брата".
"Некалькі пускавых установак, якія для "Арэшніка" прызначаныя, мы сёння ўжо фактычна заканчваем — будаўніцтва, выраб. Ад старэйшага брата ракета патрэбна будзе", — заявіў Лукашэнка.
Што такое "Арэшнік"?
У лістападзе 2024 года Пуцін заявіў, што расійскае войска нанесла па Украіне ўдар "балістычнай ракетай у бяз'ядзерным гіпергукавым абсталяванні" "Арэшнік".
Ён заявіў, што "шанцаў збіць "Арэшнік" няма", і прыгразіў праверыць ракету "на якім-небудзь аб'екце ў Кіеве". Пазней Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць "Арэшнік" у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.