Лукашэнка заявіў, што кампаніі Бабарыкі і Цапкалы фінансаваліся з Расіі
Выбарчыя кампаніі Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы фінансаваліся з Расіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
"Заплацілі пяці тысячам работнікаў банка, каб прыцягнуць іх у якасці валанцёраў для збору подпісаў", — апісаў Лукашэнка выбарчую кампанію Бабарыкі, які раней быў кіраўніком "Белгазпрамбанка".
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў гэтую выбарчую кампанію былі запампаваныя вялізныя грошы праз "Газпрам".
Лукашэнка не лічыць, што Крэмль у гэтую выбарчую кампанію гуляе супраць яго: "Я не сказаў бы, што Расія не хоча, каб Лукашэнка не быў прэзідэнтам. Ім хацелася б не хацець, бо не ведаюць, ці іншыя будуць больш падатныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.