Лукашэнка cабраў у Палацы Незалежнасці ўсё кіраўніцтва краіны

Лукашэнка cабраў у Палацы Незалежнасці ўсё кіраўніцтва краіны

23 красавіка Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці ўсё кіраўніцтва краіны, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага. На нарадзе абмяркоўваюцца дзве тэмы — распаўсюд каранавіруса і сітуацыя ў эканоміцы, уплыў на яе COVID-19.

Лукашэнка сабраў найвышэйшых дзяржаўных асоб, старшынь аблвыканкамаў, сваіх памочнікаў, адказных па абласцях. Чакаецца, што будзе разглядацца не столькі сітуацыя ў краіне, колькі ў асобных рэгіёнах.

На раніцу 22 красавіка ў Беларусі налічваўся 7281 выпадак каранавіруса, памерлі 58 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі